Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятару Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачаньне і пакінулі за кратамі


Генадзь Акалатовіч
Генадзь Акалатовіч

Раней для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы.

Затрыманаму сьвятару Генадзю Акалатовічу выбралі меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту, ён застаецца за кратамі — гэта азначае, што яму выставілі абвінавачаньне, піша katolik.life.

Да зьмены статусу для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты. У першыя дні пасьля затрыманьня сьвятару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі — ён мае сур’ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.

Артыкулу Крымінальнага кодэксу пакуль не называюць, аднак вядома, што паводле нядаўніх зьменаў у КК Беларусі тэрмін утрыманьня пад вартай да выстаўленьня абвінавачаньня быў павялічаны да 20 дзён паводле шэрагу «антыдзяржаўных» артыкулаў — такіх як «шпіянаж», «здрада дзяржаве».

Але што менавіта ставіцца сьвятару ў віну, застаецца невядомым. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра справу ксяндза Генадзя Акалатовіча дагэтуль няма, дзяржаўныя органы таксама нічога не паведамілі пра тое, у чым яго абвінавачваюць.

Генадзь Акалатовіч — вядомы ў Беларусі сьвятар, які яшчэ з савецкіх атэістычных часоў дапамагаў адраджаць Каталіцкую царкву ў рэгіёнах. Ня раз станавіўся героем публікацый і сюжэтаў дзяржаўнай прэсы, у адным з матэрыялаў падкрэсьлівалася, што ксёндз размаўляе па-беларуску ня толькі ў парафіі, але і дома.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG