Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азарычах адкрыюць адноўлены мэмарыяльны комплекс на месцы нацысцкага лягеру сьмерці


Мэмарыял у Азарычах
Мэмарыял у Азарычах

Комплекс у Калінкавіцкім раёне адкрыюць 9 сьнежня.

Маштабная рэканструкцыя пачалася сёлета увесну. За час правядзеньня работ пашырана тэрыторыя, створаны новыя тэматычныя зоны, алеі, памятныя знакі, інфармацыйны стэнд, інфармуе Міністэрства культуры Беларусі.

У канцы лютага — пачатку сакавіка 1944 году ў лягер сьмерці «Азарычы» нацысты сагналі каля 50 тысяч чалавек, палова зь іх — дзеці. Тысячы вязьняў засталіся тут навек.

Людзей наўмысна трымалі ў балоце, заражалі тыфусам, не давалі ежы, пітва. Там загінула ня меней за 9 тысяч чалавек.

Масавыя сьмерці сучасныя нямецкія гісторыкі характарызуюць як «адно з самых цяжкіх злачынстваў вэрмахту супраць мірных жыхароў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG