Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Стрыт-арт у Берасьці з выявай Кастуся Каліноўскага і старонкай з «Мужыцкай праўды», кастрычнік 2018
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Стрыт-арт у Берасьці з выявай Кастуся Каліноўскага і старонкай з «Мужыцкай праўды», кастрычнік 2018

Выдавецтва Litaralna прэзэнтавала аўдыёкнігу «Мужыцкая праўда», якая складаецца з агучаных тэкстаў першай беларускай газэты.

У выпусках «Мужыцкай праўды» Кастусь Каліноўскі зьвяртаўся да суайчыньнікаў падчас паўстаньня 1862−1863 гадоў. Агулам выйшла 7 нумароў газэты. Распаўсюджвалася яна ў асноўным у заходніх і цэнтральных рэгіёнах Беларусі.

Цяпер іх агучылі сем вядомых беларусаў: сьпевакі Аляксандар Памідораў, Лявон Вольскі, Руся Shuma і Ўладзімер Пугач, журналіст і блогер Мікіта Мелказёраў, блогер Глеб Сямёнаў, тэлевядоўца і журналіст Дзяніс Дудзінскі.

«Мы лічым важным агучваць ня толькі мастацкую літаратуру, але і беларускія культурныя здабыткі ў іншых жанрах, у тым ліку публіцыстыцы, — патлумачыў „Люстэрку“ заснавальнік выдавецтва Litaralna Ўладзімер Пугач. — Паўтара стагодзьдзя таму адукаваныя, прагрэсіўныя людзі, неабыякавыя да лёсу сваёй краіны, свайго народа, на чале з Каліноўскім, трансьлявалі думкі і сэнсы, якія б варта пачуць і сучасным беларусам. Менавіта таму мы вырашылі, што тут было б добра зрабіць менавіта калектыўны праект».

Гэта чацьвёртая аўдыёкніга ад выдавецтва Litaralna. У лістападзе выйшлі аўдыёвэрсіі
«Кароткай гісторыі Беларусі» Вацлава Ластоўскага, «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча, а таксама «Аповесьці майго часу» Ігнація Янкоўскага.

«Гэта першы сапраўды народны маніфэст, з апорай на рэальнае жыцьцё простых людзей. Тут упершыню гучыць „Досыць!“ і заклік да аднаўленьня, а таксама да самавызначэньня свайго нацыянальнага, культурнага, этнічнага. Што дагэтуль для нас звышактуальна. Асабліва цяпер, калі Беларусь знаходзіцца ў жорсткай акупацыі. Тут ёсьць нават некаторыя рэцэпты для барацьбы», — кажа ўдзельнік праекту Аляксандар Памідораў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG