Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія пашырыла санкцыі супраць Расеі. Яны закранулі і беларускае прадпрыемства


Ілюстрацыйнае фота. Сьцяг Украіны лунае побач са сьцягам Вялікай Брытаніі перад будынкам парлямэнту ў Дзень незалежнасьці Ўкраіны ў Лёндане, 24 жніўня 2022 году
Ілюстрацыйнае фота. Сьцяг Украіны лунае побач са сьцягам Вялікай Брытаніі перад будынкам парлямэнту ў Дзень незалежнасьці Ўкраіны ў Лёндане, 24 жніўня 2022 году

Вялікая Брытанія чарговы раз пашырыла санкцыі супраць Расеі і Беларусі.

Санкцыі закранулі «прадпрыемствы ў Беларусі, Кітаі, Сэрбіі, Турэччыне, ААЭ і Ўзбэкістане, якія працягваюць падтрымліваць незаконнае ўварваньне Расеі ва Украіну», гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ўраду Вялікай Брытаніі.

Абмежаваньні ўвялі ў дачыненьні да 25 фізычных асобаў і 21 кампаніі.

У сьпіс кампаній трапіла і беларускае «Канструктарскае бюро «Дысплэй». Адносна яго таксама ўвялі санкцыі з прычыны паставак прадукцыі для ВПК Расеі і расейскай арміі.

Сярод фізычных асобаў пад санкцыі трапілі кіраўніцтва і сваякі кіраўніцтва расейскага вытворцы бесьпілётнікаў «Аэраскан», аэракасьмічнага інжынірынгавага цэнтру «Саюз» і інш. Сярод кампаній — сам «Аэраскан», ААТ «Радыётэхкамплект», дасьледча-вытворчае прадпрыемства «Радар ММС», цэнтар «Саюз», «Воткінскі завод», навукова-тэхнічны цэнтар «Арыён», ПВК «Русіч», шэраг юрыдычных асобаў ААЭ, якія маюць дачыненьне да марскіх перавозак, тры кітайскія кампаніі і па адной кампаніі з Сэрбіі, Узбэкістану і Турэччыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG