Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла прыма беларускага балету Людміла Бржазоўская


Людміла Бржазоўская. Архіўнае фота
Людміла Бржазоўская. Архіўнае фота

Балерыне, народнай артыстцы Беларусі Людміле Бржазоўскай было 77 гадоў, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнага тэатру опэры і балету Беларусі.

«Пайшла зь жыцьця Людміла Генрыхаўна Бржазоўская, першая Кармэн, Эва, Нэле, Фрыгія, Маша, Умілаваная ў пастаноўках Валянціна Елізар’ева «Кармэн-сюіта», «Стварэньне свету», «Тыль Уленшпігель», «Спартак», «Шчаўкунок», «Карміна Бурана». Ёй аплядавала публіка практычна ўсяго сьвету, яе талентам захапляліся, яе абагаўлялі, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Нацыянальнага тэатру опэры і балету Беларусі.

Людміла Бржазоўская нарадзілася ў Менску. Скончыла Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. З 1966 года яна была артысткай балету Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балета БССР. Першай буйной працай на сцэне тэатра стала партыя Сольвейг у балеце «Пэр Гюнт» (1967). Стажавалася ў Ленінградзкім тэатры опэры і балету ў Натальлі Дудзінскай.

Званьне народнай артысткі Беларусі Людміла Бржазоўская атрымала, калі ёй было 29 гадоў.

«Ёй захапляўся знакаміты італьянскі рэжысэр Франка Дзефірэлі. Яе вельмі часта параўноўвалі з галівудзкай зоркай Одры Хепбэрн. Людміле Генрыхаўне Бржазоўскай было 77 гадоў. Калектыў Вялікага тэатру Беларусі бязьмерна смуткуе ў сувязі са сьмерцю легенды балету і выказвае шчырыя спачуваньні яе родным і блізкім», — адзначаюць калегі Людмілы Бржазоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG