Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сёлета звольнілі з працы на 58 тысяч чалавек больш, чым нанялі


Абвестка пра працу ў Польшчы ў Горадні, архіўнае фота
Абвестка пра працу ў Польшчы ў Горадні, архіўнае фота

У Беларусі ўсё меней працоўных пазыцый. Пра гэта гавораць лічбы.

За дзесяць месяцаў 2023 году ў Беларусі звольнілі на 58 тысяч чалавек больш, чым прынялі на працу. У кастрычніку колькасьць звальненьняў была крыху вышэйшай за колькасьць працаўладкаваньняў. Гэта паказвае апэратыўная справаздача Белстату, на якую спасылаецца Reform.by.

У справаздачу не ўключаюцца мікра- і малыя прадпрыемствы бязь ведамаснай падпарадкаванасьці.

Агулам у кастрычніку прынялі на працу 59,8 тысячы чалавек, а звольнілі 60,15 тысячы, ці на 350 чалавек больш.

Адмоўны балянс склаўся ў сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках, дзе працу страцілі на 4 тысячы чалавек больш, чым атрымалі працоўнае месца.

Працаўладкаваньняў болей, чым звальненьняў у сфэрах адукацыі, аховы здароўя, энэргетыкі, творчасьці, спорту, забаваў і адпачынку.

Агулам у Беларусі за дзесяць месяцаў звольнілі 601,8 тыс. чалавек, што на 58 тыс. больш за колькасьць працаўладкаваных.

Па выніках дзесяці месяцаў адмоўны балянс назіраўся практычна ва ўсіх галінах, у тым ліку ў «інфармацыі і сувязі», дзе колькасьць звольненых перавысіла колькасьць працаўладкаваных на 6,4 тысячы чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG