Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: нарадзілася Каміла Марцінкевіч, піяністка і паўстанка


Каміла Марцінкевіч. Карціна Міколы Купавы
Каміла Марцінкевіч. Карціна Міколы Купавы

Падзеі 4 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1665 — пачаў дзейнічаць Берасьцейскі манэтны двор.

1939 — у складзе БССР утвораная Беластоцкая вобласьць.

1989 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб барацьбе зь вярбоўкаю, выкарыстаньнем, фінансаваньнем і навучаньнем наймітаў.

1989 — у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, ГДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхных войскаў у Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году.

1997 — у Атаве 125 краін падпісалі Канвэнцыю аб забароне супрацьпяхотных мін. Сярод краін, якія адмовіліся падпісаць гэты дакумэнт, былі Кітай, Расея, ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся

1834 — Каміла Марцінкевіч, беларуская піяністка, кампазытарка, пэдагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў 1860-я гады. Дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

1847 — Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі навуковец-прыродазнаўца, лекар, вынаходнік электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сыгналаў.

1875 — Райнэр Марыя Рыльке, нямецкі паэт.

У росьце дрэва: чыстае ўзрастаньне!
О сьпеў Арфэя! О сьпяваньне дрэў!
Замоўкла ўсё. І нанава з маўчаньня
пачаўся рух, пачаўся рост і сьпеў.

Ішлі зьвяры — з таемнае бярлогі,
з гушчарных лежняў і глыбокіх нор —
ня іх драпежны нораў вёў праз бор,
Ня страх прыцішыў іх да асьцярогі, —

вяло пачутае. Крык страшных драм
аціх у сэрцы іх. І там, дзе ў слыху
прытулак быў для сочкі і для ўлову,

дзе ў слыху быў апошні ключ да схову,
дзе гніў тады аплот жыцьця паціху, —
цяпер Арфэй паставіў песьні храм.

(Райнэр Марыя Рыльке, пачатак кнігі «Санэты Арфэю», пераклад Васіля Сёмухі)

1892 — Франсіска Франка, гішпанскі дыктатар.

1903 — віцяблянін Лазар Гінзбург, аўтар дзіцячай аповесьці «Стары Хатабыч» (напісаў пад імем Лазар Лагін).

У памяці

1131 — Амар Хаям, пэрсыдзкі і таджыцкі паэт, матэматык, філёзаф.

1642 — Арман Рышэльё, кардынал, францускі палітык.

1679 — Томас Гобс, ангельскі філёзаф-матэрыяліст і матэматык.

1942 — Вера Харужая, беларуская падпольніца, партызанка.

Вера Харужая
Вера Харужая

1972 — Мікалай Аладаў, беларускі кампазытар і пэдагог.

2005 — Франціш Бартуль, дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG