Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьменіцца «Новая Беларусь». Лібер расказаў пра памылкі, дасягненьні і новыя функцыі плятформы


Павел Лібер
Павел Лібер

Аплікацыя стваралася як «лічбавая вэрсія дэмакратычнай Беларусі ў смартфоне для беларусаў, ён адкрывае новыя магчымасьці для тых, хто зьехаў і застаўся ў краіне».

Як напісаў у сваім Фэйсбуку ініцыятар «Новай Беларусі» Павел Лібер, за год працы адбыўся рост аўдыторыі, хаця і крыху ніжэйшы за мэтаў.

«Прыкладаньне спампавалі 33 тысячы карыстальнікаў, уся экасыстэма павялічылася з 21 тысячы карыстальнікаў да 58 тысяч. Што важна, 52% зь іх унутры краіны. Мы ня лічым цалкам ананімных карыстальнікаў — іх яшчэ некалькі дзясяткаў тысяч», — піша Лібер.

Паводле яго, пасьля сур’ёзнай фінансавай праблемы ўлетку, каманда пачалі шукаць партнэраў і донараў для фінансаваньня грамадзянска-палітычнага пласта. Цяпер праект усё яшчэ большай часткай робіцца за свае грошы (прыкладна 65%), данаты складаюць яшчэ 3%.

«Мы не змаглі за гэты год запусьціць плацёжную сыстэму, таму што абодва заплянаваныя варыянты партнэрстваў завісьлі на год са статусам compliance check (праверка адпаведнасьці — РС.) у двух эўрапейскіх партнэраў/банкаў і вісяць там да гэтага часу», — патлумачыў Лібер.

Плятформа «Новая Беларусь». Скрын
Плятформа «Новая Беларусь». Скрын

Ён таксама расказаў пра вынікі пілётнага падатковага праекта. Яго сутнасьць заключалася ў фінансаваньні праектаў самімі падпісчыкамі прыкладаньня. Лібер называе вынікі вельмі пасьпяховымі, таму што 250 чалавек і некалькі бізнэсаў сабралі каля 42 тысяч эўра на якія будзе рэалізавана 2 праекты.

Цяпер каманда «Новай Беларусі» працуе над мэдыя-агрэгатарам, які будзе зьбіраць навіны беларускіх мэдыя, лякальныя навіны, сусьветныя, падзеі, відэа і накіроўваць гэта ўсё ў адну пэрсаналізаваную стужку на абранай мове. Пачатак заплянаваны на студзень.

«Да сакавіка выйдуць палітычныя суполкі — віртуальны офіс для грамадзянскіх арганізацый, палітычных. З функцыямі зваротнай сувязі, пэтыцый, праектным дашбордам і шматлікім іншым. Гэта дабудуе грамадзянска-палітычны пляст», — тлумачыць Лібер.

Ён спадзяецца, што дзякуючы праекту «Новая Беларусь» беларусы змогуць «пранесьці сябе ў часе цэласна і навучыцца самастойна вырашаць свае нацыянальныя праблемы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG