Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 105 гадоў таму Рада і Ўрад БНР пакінулі Менск, Міжнародны дзень інвалідаў


Адкрыты чэмпіянат Беларусі па танцах сярод інвалідаў, жнівень 2016 году
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па танцах сярод інвалідаў, жнівень 2016 году

Падзеі 3 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Дата дня

3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень абвясьціла ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту.

Гэты дзень у гісторыі

1586 — у Ангельшчыну з Амэрыкі ўпершыню завезьлі бульбу.

1621 Галілео Галілей вынайшаў тэлескоп.

1775 — упершыню быў узьняты амэрыканскі сьцяг.

Сьцяг ЗША перад Капітоліем
Сьцяг ЗША перад Капітоліем

1918 — Рада і Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пакінулі Менск.

1921 — у Менску створаная Беларуская кантора Дзяржаўнага банку РСФСР. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі, утвораны ў 1991 годзе, лічыцца пераемнікам гэтай установы.

Нацыянальны банк Беларусі
Нацыянальны банк Беларусі

1955 — пры UNESCO заснавана Міжнароднае агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).

Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене
Штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене

1965 — гурт The Beatles выпусьціў альбом Rubber Soul, які прынята лічыць пачаткам карэнных зьменаў у музыцы лівэрпульскай чацьвёркі.

Гурт the Beatles — Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан, Джон Ленан, жнівень 1969 г.
Гурт the Beatles — Рынга Стар, Пол Макартні, Джордж Гарысан, Джон Ленан, жнівень 1969 г.

1967 — паўднёваафрыканскі хірург Крыстыян Барнард упершыню ў гісторыі зрабіў пасьпяховую перасадку сэрца.

1991 — распушчаны КДБ СССР.

1992 — адпраўлена першае SMS-паведамленьне.

У гэты дзень нарадзіліся

1907Рыгор Крушына (ад нараджэньня Казак), беларускі паэт, пісьменьнік і журналіст, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода.

1936Міхась Кукабака, савецкі праваабаронца, дысыдэнт і палітычны вязень.

1948Озі Осбарн, ангельскі рок-вакаліст.

Озі Осбарн
Озі Осбарн

У памяці

1894Робэрт Льюіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік.

Робэрт Льюіс Стывэнсан
Робэрт Льюіс Стывэнсан

1919 П’ер-Агюст Рэнуар, францускі мастак.

П’ер Агюст Рэнуар, «Новы Мост», 1872
П’ер Агюст Рэнуар, «Новы Мост», 1872

1994 Ірына Ждановіч, беларуская артыстка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG