Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі пратэстанцкага пастара ў Горадні


Пастар Васіль Трубчык, фота зь ягонага фэйсбуку
Пастар Васіль Трубчык, фота зь ягонага фэйсбуку

Пастара горадзенскай царквы эвангельскіх хрысьціянбаптыстаў «Сьвятло міру» Васіля Трубчыка сёньня затрымалі сілавікі.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія: не — вайне!».

Васіль Трубчык — вядомы прапаведнік і хрысьціянскі аўтар, актыўна вядзе ўласныя старонкі ў сацыяльных сетках. Як адказны рэдактар выдавецтва «Крынiца жыцьця» Саюзу ЭХБ у Беларусі быў адным з арганізатараў адзначэньня 500-годзьдзя першай друкаванай беларускай кнігі — Бібліі Францішка Скарыны.

На гэты момант невядома, дзе знаходзіцца пастар і якія прычыны ягонага затрыманьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG