Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны курс даляра ў Беларусі за 11 месяцаў вырас амаль на 14%. Больш толькі ў Расеі


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Курс замежнай валюты працягвае свой імклівы рост у Беларусі. Яна заняла 2-е месца сярод краін былога Савецкага Саюзу.

На 13,82% (з 2,7364 да 3,1145 рубля) вырас афіцыйны курс даляра ЗША ў Беларусі за 11 месяцаў 2023 году. Гэта другі паказьнік на тэрыторыі былога СССР, пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз курсаў цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2022 году і 30 лістапада 2023-га.

На першым месцы Расея — там адбыўся рост на 26,37%.

Даляр таксама падаражэў ва Ўзбэкістане (на 9,55%), Таджыкістане (7,35%), Кіргізстане (3,92%), Армэніі (2,31%) і Грузіі (0,40%).

У Азэрбайджане афіцыйны курс амэрыканскай валюты не мяняецца з 7 сакавіка 2018 году, а ў Туркмэністане — з 1 студзеня 2015 году.

У некаторых краінах даляр нават патаньнеў: ва Ўкраіне — на 0,53%, у Казахстане — на 0,78%, у Латвіі, Літве, Эстоніі — на 2,43%, а найбольш у Малдове — на 6,86%.

Па выніках 2022 году Беларусь была заняла 3-е месца на тэрыторыі былога СССР у росьце афіцыйнага курсу даляра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG