Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўнутраных войсках Беларусі стварылі новы атрад спэцназу, дзявяты за год


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Спэцназ атрымаў назву «Тарнада». Гэта ўжо дзявятае падразьдзяленьне спэцназу ва ўнутраных войсках, створанае сёлета.

Ва Ўнутраных войсках МУС створана новае спэцыяльнае падразьдзяленьне. Яно зьявілася на базе часткі 3310 у Аколіцы, што пад Менскам.

«Сёньня на базе вайсковай часткі 3310 створаны атрад спэцыяльнага прызначэньня „Тарнада“. На этапе станаўленьня з байцамі праходзіць баявое зладжваньне пад кіраўніцтвам інструктараў з рэальным баявым досьведам», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Ўнутраных войскаў МУС Беларусі.


Стварэньне «Тарнада» анансаваў месяц таму намесьнік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

Гэта ўжо дзявятае падразьдзяленьне спэцназу ва ўнутраных войсках, створанае сёлета. Раней зьявіліся «Рысь» і «Беркут» у Менску, «Шторм» у Берасьці, «Тайфун» у Горадні, «Буран» у Гомлі, «Цыклён» у Астраўцы, а таксама «Сьмерч» і «Гонар» зь ліку добраахвотнікаў і вэтэранаў.

Мікалай Карпянкоў раней казаў, што 2023 год ва ўнутраных войсках абвешчаны годам «утварэньня новых падразьдзелаў спэцыяльнага прызначэньня».

1 сьнежня у адной з частак спэцназу ў Менску праходзіць пасяджэнне калегіі МУС з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Натальлі Качанавай і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.

Абмякоўваюць падрыхтоўку да правядзення выбарчай кампаніі 2024 года, а таксама дзейнасць апэратыўна-дзяжурных службаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG