Пасьля зьяўленьня інфармацыі пра затрыманьні на Рагачоўскім малочна-кансэрвавым камбінаце, генэральны дырэктар прадпрыемства Віталь Строгі зьнік са сьпісу кіраўнікоў прадпрыемства, паведаміла выданьне «Флагшток».
У прыёмнай прадпрыемства выданьню паведамілі, што дырэктар нібыта «на бальнічным» і ляжыць у шпіталі.
22 лістапада пра затрыманьні на Рагачоўскім малочна-кансэрвавым камбінаце паведаміў Тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
«Флагшток» адзначае, што да таго, як Віталь Строгі прыйшоў працаваць у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня а потым на прадпрыемствы малочнай галіны, ён быў супрацоўнікам ГУБАЗіК.