Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вырасьлі чэргі фур на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу, прычынай называюць закрыцьцё фінскіх пунктаў пропуску


Чарга фур на мяжы Літвы і Беларусі. Архіўнае фота
Чарга фур на мяжы Літвы і Беларусі. Архіўнае фота

Ужо 2 тысячы фур стаяць у чарзе, якая працягвае расьці.

Як паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, больш за 2 тысячы фур чакаюць сваёй чаргі для ўезду ў Эўразьвяз.

На літоўскім кірунку чакае больш за 1,3 тысячы фур, значна павялічылася чарга на беларуска-польскім пераходзе Казловічы — Кукурыкі (з 70 да 650 фур).

Кіроўцы зьвязваюць гэта факт з поўным закрыцьцём мяжы паміж Расеяй і Фінляндыяй, на якой раней працавала 8 пераходаў для грузавога транспарту. Як паведамляе сайт trans.ru, праз памежныя пераходы ў Фінляндыі праяжджала каля 100 фур за дзень, гэта 15% ад агульнага патоку з ЭЗ; асноўны паток у ЭЗ у Расею ідзе празь Літву і Польшчу.

Кіраўнік аддзелу лягістыкі адной з буйных эўрапейскіх фірмаў у Расеі Яўгеній Дзятлаў паведаміў trans.ru, што цяпер перавозчыкі пераарыентуюцца на іншыя маршруты, напрыклад эстонскі, бо чарга на памежным пераходзе з Латвіяй і так доўжыцца каля 7 дзён. Магчыма, заявіў ён, больш выгаднай будзе дастаўка грузаў праз Эстонію, спачатку морам, а потым аўтатранспартам.

Але сёньня Эстонія аб’явіла аб магчымым закрыцьці ўсіх пунктаў пропуску з Расеяй.

Таму перавозчыкам застаюцца толькі маршруты празь Беларусь. Польскі бок заявіў, што чарга на пункце пропускц Кукурыкі — Казловічы на ўезд у Беларусь доўжыцца 16 гадзін, хоць учора паведамлялася пра 13 гадзін плянаванага стаяньня фур у чарзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG