Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі трэба намаганьняў і грошай, каб адрадзіць Беларусь


Аліна Коўшык
Аліна Коўшык

У Варшаве прэзэнтавалі стратэгію нацыянальнага адраджэньня Беларусі. Яе мэта – спыніць разбурэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускага народа і вярнуць беларускае грамадзтва ў стан нармальнасьці. Як гэта зьбіраюцца рабіць?

Пра гэта ў эфіры «Свабоды Premium» расказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.

«Мы будзем ствараць сетку школаў для беларускіх дзяцей, Беларускія інстытуты, якія будуць прасоўваць беларускую культуру. Мы таксама распрацоўваем праект беларускага ўнівэрсытэту. У нас ужо паўстаў Інстытут беларускай кнігі, а зараз мы працуем над стварэньнем Інстытуту беларускай мовы. Мы фактычнае пераймае дзяржаўныя функцыі, адбудоўваючы і будуючы новую краіну». – гаворыць Аліна Коўшык.

Глядзіце поўнае інтэрвію ў відэафармаце.

Задачамі канцэпцыі і стратэгіі называюцца:

  • «спрыяньне ўзмацненьню нацыянальнай ідэнтычнасьці і пазбаўленьню ад уплыву таталітарнай і імпэрскай спадчыны»,
  • «спрыяньне ўмацаваньню грамадзянскага актывізму і грамадзянскай адукацыі»,
  • «стварэньне пазытыўнага вобразу Беларусі і яе народук на мясцовым і глябальным узроўнях»,
  • а таксама фармаваньне «базавага грамадзкага ідэалу будучыні» — «беларускай мары».

Гэты дакумэнт прадстаўніца АПК называе «канцэпцыяй шырокай нацыянальнай згоды». Аліна Коўшык заклікае да шырокага абмеркаваньня канцэпцыі і далучэньня да яе рэалізацыі ўсіх зацікаўленых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG