Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турыстычны паток з Расеі ў Беларусь пачаў зьмяншацца


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Дзень Расеі ў Менску 11 чэрвеня 2022 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Дзень Расеі ў Менску 11 чэрвеня 2022 году

Такую ацэнку зрабіў старшыня Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі Піліп Гулы.

На старонках афіцыйнай газэты «Беларусь сегодня» ён заявіў, што, хоць афіцыйныя зьвесткі аб працы турыстычнай індустрыі прыходзяць са значным спазьненьнем, на ягоную ацэнку, турыстычны паток з Расеі, адкуль цяпер на Беларусь пераважна і едуць турысты, зьменшыўся на 10-12%.

Акрамя санаторыяў, «мала ў каго з аб’ектаў разьмяшчэньня сярэдняя нагрузка перавышала 75%», сказаў ён. «Аднак мы разумеем, што ў вялікай колькасьці нагрузка не перавышае 50%, а ў некага і ніжэйшая за 45%. Пры гэтым у Расеі коштам захадаў дзяржаўнай падтрымкі расьце нумарны фонд, адкрыліся новыя выязныя кірункі, напрыклад Тайлянд, які паглынуў 2 мільёны турыстаў», — растлумачыў Гулы.

Паводле ягоных ацэнак, расейскіх турыстаў беларускія аб’екты разьмяшчэньня прынялі меней, але патрацілі яны ў Беларусі болей, так што даходы ад разьмяшчэньня расейскіх турыстаў, імаверна, вырасьлі.

Гулы просіць урад памяняць крытэры ацэнкі працы турыстычнай галіны з колькасных на якасныя, бо колькасьць турыстаў упадзе.

  • З пачатку 2023 году да пачатку лістапада Беларусь наведалі ўжо больш за 4 мільёны турыстаў з Расеі, паводле намесьніка кіраўніка Міністэрства спорту і турызму Беларусі Алега Андрэйчыка.
  • Колькасьць расейскіх турыстаў, якія з студзеня па травень 2023 году наведалі Беларусь, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась вырасла на 173%, паведамляла дырэктарка дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Ірына Варановіч. Паводле яе, у Беларусь прыяжджаюць ня толькі з буйных гарадоў.
  • У 2022 годзе з агульнай колькасьці турыстаў, якія наведалі Беларусь, расейцы склалі 96%, паведамляў Алег Андрэйчык.
  • У 2022 годзе ў беларускіх гатэлях зарэгістравалі 540 тысяч расейцаў, у 2021 годзе — 200 тысяч.
  • 19 верасьня 2022 году суседзі Беларусі Літва, Латвія, Эстонія і Польшча закрылі межы для расейскіх турыстаў. Шэраг краінаў Эўразьвязу перасталі выдаваць расейцам турыстычныя візы.
  • Агулам краіны ЭЗ не дамовіліся аб поўнай забароне выдачы візаў расейскім турыстам, але пагадзіліся, што гэтае пытаньне можа вырашацца «на нацыянальным узроўні».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG