Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павялічаць стаўку падатку на даход. Пра рахункі ў замежных банках паведамляць не прымусяць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях падаткаабкладаньня» ў другім чытаньні, паведамляе яе прэс-служба.

Згодна з дакумэнтам, павялічыцца стаўка падатку на прыбытак да 25% пры атрыманьні фізычнай або юрыдычнай асобай даходу звыш 25 млн рублёў на год.

Таксама вызначана стаўка падаходнага падатку 25% стасоўна часткі даходаў фізычных асобаў звыш 200 тысяч рублёў за каляндарны год.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў стаўка падаходнага падатку 30% будзе ўжывацца пры атрыманьні агульнай выручкі звыш 500 тысяч рублёў за год з спыненьнем з наступнага году дзейнасьці ў якасьці ІП.

Прадугледжваецца новы падатковы вылік у памеры мінімальнай заработнай платы (620 рублёў) для падаходнага падатку цягам 7 гадоў выпускнікам, накіраваным на працу па разьмеркаваньні.

Дэпутаты адмовіліся ад пачатковых намераў абавязаць грамадзян паведамляць пра свае рахункі ў замежных банках.

Таксама яны вырашылі не мяняць разьліковую цану квадратнага мэтру дарагой нерухомасьці ўва ўласнасьці фізычных асобаў. Раней прапаноўвалася павышэньне стаўкі падатку на нерухомую маёмасьць для фізычных асобаў, якія маюць ува ўласнасьці дарагую нерухомасьць, залежна ад яе плошчы, у 2–5 разоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG