Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зацьвердзілі школьную праграму «духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» з ініцыятывы Беларускага экзархату РПЦ


Манумэнт Кірылу Тураўскаму ў Тураве. Ілюстрацыйнае фота
Манумэнт Кірылу Тураўскаму ў Тураве. Ілюстрацыйнае фота

Зь беларускіх сьвятых прадугледжваецца вывучэньне школьнікамі жыцьця Кірылы Тураўскага.

Міністэрства адукацыі Беларусі з ініцыятывы Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыряхату зацьвердзіла навучальную праграму факультатыву для сёмых клясаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму».

Як адзначаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі, апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале, праграма распрацаваная ў межах дамовы аб супрацы міністэрства і Беларускай праваслаўнай царквы на 2020–2025 гады.

Праграма разьлічана на 35 гадзін. Пэрыядычнасьць факультатыву — адна гадзіна на тыдзень.

Галоўная мэта праграмы: «садзейнічаць духоўнаму разьвіцьцю, фармаваньню маральнай культуры і патрыятызму на аснове выкарыстаньня патэнцыялук хрысьціянскіх традыцыяў і каштоўнасьцяў беларускага народу».

Праграма прадугледжвае 8 тэмаў:

  • Дабрадзейнасьць у духоўным жыцьці чалавека
  • Вера
  • Надзея
  • Любоў
  • Разважлівасьць
  • Стрыманасьць і памяркоўнасьць
  • Працалюбства
  • Духоўнае краязнаўства. Шанаваньне сьвятых і сьвятыняў роднай зямлі. захаваньне і павелічэньне духоўнай спадчыны як выказваньне любові да Радзімы

Зь беларускіх сьвятых прадугледжваецца вывучэньне жыцьця Кірылы Тураўскага, а сярод сьвятыняў пералічаныя катэдральны сабор сьвятых Кірылы і Лаўрэна ў Тураве, царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы ў Сар’і (Верхнядзьвінскі раён); катэдральны сабор Уваскрашэньня Хрыстовага ў Барысаве, храм Уваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску; царква Ўваскрасеньня Славушчага ў Пінску (вядомая як Варварынская. — РС); храмы сьвятога прарока Ільлі ў Нарачы і ў Бешанкавічах, кляштар францішканаў і касьцёл Панны Марыі Анёльскай у Горадні і храм сьвятога прападобнага Сергія Раданескага ў Гомлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG