Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачалі крымінальную справу супраць заснавальніцы «Саюзу маці Беларусі» і яе мужа


 Сымболіка «Саюз маці Беларусі»
Сымболіка «Саюз маці Беларусі»

Сужэнцы знаходзяцца за мяжой.

Баранавіцкая пракуратура распачала крымінальныя справы паводле фактаў «стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім, публічнай абразы Лукашэнкі і паклёпу на яго, а таксама спрыяньня экстрэмісцкай дзейнасьці», паведамляе «Вясна».


Згодна з матэрыяламі справы, 60-гадовая заснавальніца «Саюзу маці Беларусі» нібыта стварыла «экстрэмісцкае фармаваньне» і кіравала ім.

Сілавікі паведамляюць, што на адным з рэсурсаў яна разьмясьціла відэазапіс, «у якім зьмяшчала паклёп у дачыненьні да Лукашэнкі, у тым ліку абвінавачаньні ва ўчыненьні цяжкога злачынства».


Паведамляецца таксама, што муж падазраванай даў інтэрвію для «экстрэмісцкага фармаваньня» і ў сацыяльных сетках зьмясьціў абразы на адрас Лукашэнкі. Сужэнцы цяпер знаходзяцца за мяжой.


КДБ прызнаў «Саюз маці Беларусі» «экстрэмісцкім фармаваньнем» 29 верасьня. Ведамства таксама назвала імёны людзей, як мяркуецца, зьвязаных з арганізацыяй: Сьвятлана Анцілеўская, Вольга Здановіч, Таісія Якавенка (Ліфанава), Натальля Алясінская, Тацьцяна Тарпанава (Васільцова).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG