Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 6 чалавек. У чым іх абвінавацілі ўлады


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі шасьцярых, агульная колькасьць іх цяпер 1447 чалавек, паведамляе «Вясна».

У сьпіс уключаныя:

Леанід Райчонак, 37 гадоў — асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі паводле ч. 2 арт. 361-3 КК за ахвяраваньні беларускім добраахвотнікам, што ваююць на баку Ўкраіны.

Дзьмітры Маставы, 46 гадоў — асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі паводле ч. 1 арт. 356 КК праз надуманае абвінавачаньне ў здрадзе дзяржаве і паводле ч. 1 арт. 361-4 КК за перадачу зьвестак беларускаму пратэставаму інфармацыйнаму рэсурсу.

Юрый Юрэня, 58 гадоў — асуджаны на 5 гадоў калёніі паводле арт. 361-2 КК за ахвяраваньні пратэставым ініцыятывам, абвешчаным уладамі экстрэмісцкімі фармаваньнямі.

Віталь Санько — пад вартай у СІЗА паводле арт. 361-2 і 361-4 КК за ахвяраваньні пратэставым ініцыятывам, абвешчаным уладамі экстрэмісцкімі фармаваньнямі.

Уладзімер Фішман, 36 гадоў — пад вартай у СІЗА паводле арт. 361-4 КК за рэгістрацыю ў пратэставай тэлеграм-групе, абвешчанай уладамі экстрэмісцкім фармаваньнем.

Анатоль Старасвецкі, 33 гады — пад вартай у СІЗА паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК.

Праваабаронцы зноў запатрабавалі ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць рэпрэсіі.

Акрамя «Вясны» адпаведную заяву падпісалі Беларускі ПЭН, «Прававая ініцыятыва», Lawtrend, Human Constanta і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG