Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі рэарганізуюць працу з пэрсанальнымі зьвесткамі ў гатэлях і турагенцтвах


Адна з беларускіх аграсядзібаў. Ілюстрацыйнае фота
Адна з беларускіх аграсядзібаў. Ілюстрацыйнае фота

Гэта датычыць арганізацый, якія ажыцьцяўляюць гатэльнае абслугоўваньне, турыстычную дзейнасьць, надаюць паслугі па садзейнічаньні ў працаўладкаваньні і апрацоўваюць біямэтрычныя і генэтычныя пэрсанальныя зьвесткі.

З 1 студзеня 2024 году ў гатэлях і турыстычных агенцтвах будзе ўведзена працэдура ўнутранага кантролю за апрацаваньнем пэрсанальных зьвестак.

Такія зьмены, апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, прадугледжваюцца ў загадзе Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Беларусі.

У прыватнасьці, адзначаецца, што адмыслоўцы, адказныя за ўнутраны кантроль апрацоўкі пэрсанальных зьвестак, мусяць прайсьці павышэньне кваліфікацыі ў Нацыянальным цэнтры абароны пэрсанальных зьвестак.

Гэта датычыць арганізацый, якія ажыцьцяўляюць гатэльнае абслугоўваньне, турыстычную дзейнасьць, надаюць паслугі па садзейнічаньні ў працаўладкаваньні і апрацоўваюць біямэтрычныя і генэтычныя пэрсанальныя зьвесткі.

Што папярэднічала

22 лістапада Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні праект зьмяненьняў у закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

У ім, сярод іншага, удакладняецца, што юрыдычныя і фізычныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, абавязаны інфармаваць органы ўнутраных спраў аб здачы памяшканьняў для пражываньня іншаземцам, якія часова знаходзяцца ў Беларусі. За неінфармаваньне органаў унутраных спраў, паводле зьменаў у закон, прадугледзелі адміністрацыйную адказнасьць паводле ч. 6 арт. 24.35 КаАП.

У праекце зьменаў у закон канкрэтызуецца пералік гэтых памяшканьняў (жылыя памяшканьні, жылыя пакоі ў аграэкасядзібах, садовыя домікі, лецішчы, шматфункцыянальныя памяшканьні — бізнэс-апартамэнты, сродкі разьмяшчэньня), а таксама пералік формаў дамоваў, на падставе якіх такія памяшканьні могуць здаваць іншаземцам для пражываньня (дамова найму жылога памяшканьня, дамова на аказаньне паслуг у сфэры аграэкатурызму, дамова арэнды і дамова платнага аказаньня паслуг).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG