Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі закрыліся каля 30 школаў пасьля паведамленьняў пра бомбы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адміністрацыі школаў у Брусэлі і Брабанце атрымалі электронныя лісты з патрабаваньнямі выкупу і пагрозамі выбухаў. Праваахоўныя органы правяраюць навучальныя ўстановы.

Пра гэта паведамляе DW.

Улады ў Бэльгіі ў панядзелак, 27 лістапада, закрылі каля 30 школаў пасьля паведамленьняў пра бомбы. Гэта закранула каля 10 тысячаў школьнікаў у Брусэлі й правінцыі Флямандзкі Брабант. Напярэдадні ўвечары дырэктары шматлікіх школаў атрымалі электронныя лісты з патрабаваньнямі выкупу і пагрозамі выбухаў пры адмове іх выканаць.

«Многія аб’екты ўжо правераныя або правяраюцца цяпер. Да канца дня будзе праведзена новая ацэнка сытуацыі», — паведаміла школьнае ведамства Бэльгіі на сваім сайце. Ведамства абгрунтавала закрыцьцё школаў выкананьнем строгіх мераў бясьпекі.

У пачатку лістапада ў Валёніі эвакуавалі дзьве школы праз аналягічныя пагрозы. Выбуховых прыстасаваньняў пасьля не знайшлі. У Францыі з пачатку навучальнага году ў верасьні па сярэдзіну лістапада школы атрымалі каля 800 такіх паведамленьняў, ніводная пагроза не пацьвердзілася. Пагрозы школам, аэрапортам, а таксама турыстычным абʼектам у Францыі пачасьціліся пасьля ісламісцкага нападу на настаўніка ў Арасе 13 кастрычніка.

У канцы кастрычніка хваля фэйкавых паведамленьняў аб пагрозе выбухаў у школах пракацілася таксама па Нямеччыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG