Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100 гадоў з дня заснаваньня «Маладняка»


Літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», 1924 — 1925 гг.
Літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк», 1924 — 1925 гг.

Падзеі 28 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1520 — каманда Фэрнана Магелана стала першай у Эўропе, якая з Атлянтыкі патрапіла ў Ціхі акіян.

1812 — бітва на Беразіне падчас расейска-францускай вайны.

Адкрыцьцё помніку салдатам арміі Напалеона, якія загінулі на пераправе празь Беразіну, лістапад 2009
Адкрыцьцё помніку салдатам арміі Напалеона, якія загінулі на пераправе празь Беразіну, лістапад 2009

1918 — Рада БНР выдае сваю апошнюю Грамату да беларускага народу.

1923 — у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». Аб’яднаньне праіснавала пяць гадоў і ўвайшло ў гісторыю як першая і найбольш масавая пісьменьніцкая арганізацыя Беларусі. Філіі «Маладняка» існавалі па ўсёй краіне, а таксама ў Латвіі, Расеі і Чэхаславаччыне. Ініцыятарамі абʼяднаньня выступілі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка і Язэп Пушча.

1943 — пачалася Тэгеранская канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікай Брытаніі, ЗША і СССР у ходзе Другой усясьветнай вайны. Канфэрэнцыя стала першай сустрэчай «Вялікай Тройкі», на якой абмяркоўваліся супольныя ваенныя дзеяньні і пляны пасьля іх сканчэньня.

Ёзаф Сталін, Франклін Рузвэльт, Уінстан Чэрчыль на Тэгеранскай канфэрэнцыі, 1943
Ёзаф Сталін, Франклін Рузвэльт, Уінстан Чэрчыль на Тэгеранскай канфэрэнцыі, 1943

1991 — Паўднёвая Асэтыя абвясьціла незалежнасьць ад Грузіі.

1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна з вынікамі якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.

2018 — Будслаўскі фэст уключаны ЮНЕСКА ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Будслаўскі фэст, 2016
Будслаўскі фэст, 2016

У гэты дзень нарадзіліся

1757Уільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар.

1820Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1880Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

Аляксандар Блок
Аляксандар Блок

1892Павал Аляксюк, палітык, сябра Рады БНР.

1907Андрэй Павук, беларускі мастак.

1931Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.

1936 Марыя Захарэвіч, актрыса тэатру і кіно, народная артыстка Беларусі.

1944 Рыгор Сарока, дырэктар Маладачанскай музычнай вучэльні, кіраўнік аркестру.

1958 Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык, першы Герой Беларусі.

1971 Павал Шарамет, журналіст.

Павал Шарамет
Павал Шарамет

У памяці

1937 Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнаўца, літаратуразнаўца, пэдагог, журналіст (расстраляны).

1999Яўген Шыпіла, беларускі актор.

2012 Алег Сурскі, беларускі дызайнэр, мастак і мастацтвазнаўца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG