Ад непагадзі ва Ўкраіне засталіся без электрычнасьці каля 400 населеных пунктаў у 10 абласьцях. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Раніцай 27 лістапада кіраўніцтва Адэскай вобласьці паведаміла пра моцны сьнегапад і іншыя неспрыяльныя ўмовы надвор’я. У гэтым украінскім рэгіёне адбылося звыш 70 аварый і ў ратавальныя службы прыйшло 9 паведамленьняў пра ДТЗ з пацярпелымі.
Падобна, моцныя вятры чакаюць і Беларусь. Пра гэта сьведчаць прагнозы сыноптыкаў і афіцыйнае папярэджаньне ад МНС: 27 лістапада на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненьне паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с, па ўсходзе Беларусі — моцны сьнег, мяцеліца.
Беларускія мэтэаролягі і МНС папярэджваюць, што гэта можа правесьці да кепскіх наступстваў.
Магчымыя абрыў ліній сувязі і электраперадач, зьніжэньне бачнасьці, цяжкасьць руху транспарту, павелічэньне верагоднасьці ўзьнікненьня дарожна-транспартных здарэньняў, падзеньне дрэў, абвальваньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў і збудаваньняў, ёсьць рызыка траўмаў у людзей.