У пасёлку Дружны і гарадзкім пасёлку Сьвіслач Пухавіцкага раёна Менскай вобласьці аднавілі цеплазабесьпячэньне, аварыю ліквідавалі, паінфармавалі ў Мінэнэрга Беларусі.
Прычынай надзвычайнага здарэньня называецца пашкоджаньне трубаправода. Без ацяплення і гарачага водазабесьпячэньня былі паліклініка і інтэрнат у Дружным, і бальніца, дзіцячы сад, школа і 74 жылыя дамы ў Сьвіслачы.
Зварачныя работы завяршылі 26 лістапада ў 00.30, а ў 04:00 участак сеткі быў уключаны ў працу і цеплазабесьпячэньне аднавілі цалкам.