Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Жодзіна зрабіў падарунак расейскім вайскоўцам, якія ваююць ва Ўкраіне


Шэўрон расейскага вайскоўца. Ілюстрацыйнае фота
Шэўрон расейскага вайскоўца. Ілюстрацыйнае фота

Як піша расейскае выданьне падмаскоўных Мыцішчаў «Родники», усюдыход «Ніва» перадалі 180-му дэсантна-штурмавому палку «ад беларускага горада-пабраціма Жодзіна».

«Сяброўства з Жодзіна нас зьвязвае даўно. Мы ня толькі разам адзначаем дні нашых гарадоў, але і дапамагаем адзін аднаму. Асабліва цяпер, калі Расея вядзе барацьбу з нэафашызмам у зоне СВА», – заявіла кіраўніца адміністрацыі расейскіх Мыцішчаў Юлія Купецкая, якая прывезла «Ніву» ў зону ваенных дзеяньняў.

Раней гэтую «Ніву» перадалі ўладам падмаскоўнага гораду старшыня Жодзінскага гарвыканкаму Дзьмітрый Забалоцкі і дырэктар жодзінскай кампаніі «БАЗт’юб» (частка холдынгу «БАЗ») Аляксандар Шчурок. Яны самі прыгналі яе ў Мыцішчаў, праехаўшы дзеля гэтага больш як 600 км.

  • У Беларусі шэраг ініцыятываў зьбіраюць дапамогу расейскай арміі ды жыхарам акупаваных тэрыторыяў. Раней Свабода паведамляла, што ў менскім Сьвята-Елісавецінскім манастыры дзейнічае група «Дапамога братам», заснаваньне якой блаславіў протаярэй Андрэй Лемяшонак. Удзельнікі зьбіраюць расейскім жаўнерам грошы, мэдыкамэнты, адзеньне і абутак, а таксама лісты падтрымкі. У студзені сёлета Аляксандар Лукашэнка дзякаваў кляштару за збор дапамогі расейскім вайскоўцам ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG