Пастанову ведамства апублікавалі 25 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пералік дзяржаў, грузавым аўтамабілям і цягачам, зарэгістраваным у якіх, дазваляецца ўезд у спэцыяльна ўстаноўленыя месцы для ажыцьцяўленьня грузавых апэрацый і (або) перачэпкі ўвайшлі ўсяго дзьве краіны: Беларусь і Расея.
- Беларусь выкарыстоўвае схему перачэпак і перагрузак у адказ на санкцыі Эўразьвязу. 9 красавіка Эўразьвяз у адпаведнасьці з уведзенымі санкцыямі забараніў увоз і транзыт грузаў аўтатранспартам зь Беларусі і Расеі на тэрыторыю Эўразьвязу.
- У адказ Беларусь забараніла ўезд аўтаперавозьнікам Эўразьвязу: яны маглі ўяжджаць на тэрыторыю краіны толькі для перагрузкі грузу або перачэпкі, далей яго маглі дастаўляць беларускія перавозьнікі. Пасьля новаўвядзеньня перавозьнікі паведамлялі, што кошт перавозак у Эўропе моцна ўзрос, і скардзіліся на чэргі ў транспартна-лягістычных цэнтрах, дзе трэба было забіраць груз. Праўда, у траўні забарону крыху зьмякчылі.
- У чэрвені Польшча ўвяла забарону на ўезд зь беларускай тэрыторыі грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў, і аўтацягнікоў зарэгістраваных у Беларусі і Расеі, а Беларусь у адказ на рашэньне Польшчы забараніла праезд прычэпаў з польскай рэгістрацыяй.