Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэская паліцыя расказала, што адбылося пасьля выступу Славы Камісаранкі ў Брне


Слава Камісаранка
Слава Камісаранка

Беларускі комік Слава Камісарэнка выступіў 17 лістапада ў Брно. Пасьля выступу ў музычны клюб Sono прыбыла паліцыя.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, прычынай стала паведамленьне аб выбухоўцы. У выніку паліцыя не знайшла выбухной прылады, але да наступнага выступу коміка былі прыняты меры бясьпекі.

Чэскія СМІ, са спасылкай на паліцыю, зьняпраджваюць інфармацыю аб нібыта заўчасным спыненьні канцэрту. Расейскія і некаторыя беларускія СМІ, са спасылкай нібыта на відавочца, паведамлялі, што паказ скончыўся заўчасна, а гасьцей эвакуіравалі зь месца правядзеньня, даўшы коміку 2 хвіліны для заканчэньня выступу.

Аднак паліцыя Чэхіі гэта адмаўляе. Паводле заявы паліцыі, выступ завяршыўся ў прызначаны час.

«Выступ коміка не скончыўся раней. Ён скончыўся своечасова згодна з раскладам музычнага клюба Sono, дзе ён праходзіў», – адказала прадстаўніца паліцыі на пытаньне парталу iDNES.cz.

Паводле яе слоў, да наступнага выступленьня, якое адбылося на наступны дзень, 18 лістапада, у Карлавых Варах, былі прыняты дадатковыя меры бясьпекі.

  • Слава Камісаранка — вядомы стэндап-комік, ураджэнец Беларусі. Штогод даваў канцэрты ў розных гарадах Беларусі. Пасьля выбараў 2020 году Камісаранка неаднаразова выказваўся пра фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі і асуджаў гвалт з боку сілавікоў. Таксама пасьля выбараў ён стаў часта жартаваць пра Лукашэнку ў сваіх стэндапах.
  • Камісаранка лічыцца галоўным папулялізатарам мема «Чык-чырык» пра Лукашэнку. Аднойчы, падчас размовы з комікам Русланам Белым, яны пажартавалі, што Лукашэнка — адзіны прэзыдэнт, які ня можа паляцець у адпачынак, бо яго не пускаюць у многія краіны. «Аляксандра Рыгоравіча не пусьцілі на самалёт, а ён адказаў: «Ах, тады сам палячу! Чык-Чырык», — пажартаваў тады Камісаранка.
  • У пачатку 2021 году Камісаранку забаранілі выступаць у Менску, ануляваўшы гастрольныя пасьведчаньні. У студзені 2022 году Слава Камісаранка расказаў, што КДБ Беларусі аб’явіла яго вышук. Паводле яго, беларускія сілавікі яму «тэлефанавалі і пісалі смс-кі», але ён на той момант ужо зьехаў у Кіеў. Таксама ён распавёў, супрацоўнікі КДБ шукалі ягоных бацькоў.
  • У Беларусі на Камісаранку завялі крымінальную справу аб паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, паведамлялі праўладныя тэлеграм-каналы і супрацоўнік расейскага тэлеканала RT Канстанцін Прыдыбайла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG