Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў атакавала дронамі Кіеў і іншыя гарады Ўкраіны. За ноч выпусьцілі 36 «шахедаў»


Расея зноў атакавала Ўкраіну дронамі-камікадзэ з паўночнага і паўднёва-ўсходняга напрамкаў. Атака працягвалася восем гадзінаў: з 20.00 17 лістапада па 4.00 18 лістапада.

Агулам па Ўкраіне выпусьцілі 38 ударных бесьпілётнікаў «Shahed-136/131», паведамілі ў Паветраных сілах Украіны. Яны атакавалі ў некалькі хваляў, групамі, у розных рэгіёнах Украіны.

«У выніку супрацьпаветранага бою зьнішчаныя 29 ударных БПЛА», — дадалі ў Паветраных сілах.

Сярод іншага, у ноч на 18 лістапада расейскія войскі з паўднёвага напрамку ўдарылі дронамі па Кіеве, паведаміў у Telegram кіраўнік КМВА Сяргей Папко. Паводле яго, усе паветраныя цэлі — амаль дзясятак — былі зьбітыя на подступах да Кіева сіламі і сродкамі СПА. Паводле папярэдніх зьвестак, ахвяраў і разбурэньняў у горадзе няма (зьвесткі будуць удакладняцца).

Гэта ўжо другая атака бесьпілётнікаў на Кіеў у гэтым месяцы.

Па стане на 00.35 паветраную трывогу аб'яўлялі таксама ў Хмяльніцкай, Віньніцкай, Чаркаскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Мікалаеўскай, Херсонскай абласьцях.

  • Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія населеныя пункты рознымі відамі ўзбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, РСЗА. Расея, нягледзячы на доказы і сьведчаньні, з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня адмаўляе абстрэлы грамадзянскіх аб’ектаў ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG