Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы стартавала навучальная праграма «Кадравых рэзэрваў для новай Беларусі»


Скрыншот з сайту НАУ
Скрыншот з сайту НАУ

Да праграмы далучылася 168 чалавек, якія прайшлі ўваходны тэст і ўжо пачалі сваё навучаньне ў сфэры дзяржаўнага і мясцовага кіраваньня з установачнай сэсіі.

Каардынатар кампаніі, намесьнік прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў транзыце ўлады Юры Губарэвіч пазнаёміў удзельнікаў з мэтамі і задачамі «Кадравых рэзэрваў», расказаў пра адукацыйную праграму, як бясьпечна ўдзельнічаць у ёй, а таксама пра пляны кампаніі і магчымасьці для ўдзельнікаў.

На сэсіі ўдзельнікам паказалі адрасаваны ім відэазварот кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятланы Ціханоўскай.

Яна падкрэсьліла, што «Кадравыя рэзэрвы» — вельмі важная ініцыятыва для ўсяго дэмакратычнага руху Беларусі:

«Мы спадзяёмся, што яе выпускнікі стануць ня проста лідэрамі дзяржаўных інстытуцый, але і сфармуюць палітычную эліту краіны. Я разьлічваю на кожнага з вас, бо будаваць дэмакратычную краіну, праводзіць рэформы і мяняць Беларусь да лепшага здольныя толькі прафэсіяналы. І праграма „Кадравых рэзэрваў“ дапаможа вам атрымаць новы досьвед і палепшыць свае веды».

Да ўдзельнікаў зьвярнуўся прадстаўнік у транзыце ўлады Кабінэта Павал Латушка:

«Праграма „Кадравыя рэзэрвы“ — гэта важны крок да таго, каб прывесьці нашу Беларусь да дэмакратыі. Перакананы, што менавіта вы, слухачы курсаў „Кадравага рэзэрву“, будзеце той рухаючай сілай сыстэмных перамен і рэформ у незалежнай, дэмакратычнай і эўрапейскай Беларусі».

Таксама павітаў удзельнікаў сьпікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў, дзякуючы супрацоўніцтву зь якім атрымалася распачаць навучальную праграму.

Праграма «Кадравыя рэзэрвы для новай Беларусі» адказвае на пытаньне, як будзе функцыянаваць дзяржаўная сыстэма пасьля перамен.

Сярод мэтаў арганізатары праграмы вылучалі:

  • Падрыхтоўку праз стажы ў краінах ЭЗ прафэсіяналаў, якія зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыцьцяўляць рэформы.
  • Запрашэньне да канфідэнцыйнага ўдзелу ў навучаньні дзейных чыноўнікаў, якія ня згодныя з рэжымам, а таксама беларусаў, якія выехалі зь Беларусі з палітычных матываў.
  • Клопат аб бясьпецы захаваньня асабістых дадзеных усіх удзельнікаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Беларусі.

«Перамены абавязкова адбудуцца. І зараз мы выкарыстоўваем час для падрыхтоўкі і прафэсійнага росту», — заяўляюць ініцыятары курсу «Кадравыя рэзэрвы для новай Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG