Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусьфільм» хоча зьняць сумеснае кіно з Кітаем

Кінастудыя «Беларусьфільм»
Кінастудыя «Беларусьфільм»

Пляны агучыў кіраўнік кінастудыі.

Беларуская нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і кітайская кінакампанія абмяркоўваюць стварэньне першага фільма сумеснай вытворчасьці, заявіў генэральны дырэктар «Беларусьфільма» Юры Аляксей. Гэта адбылося ў час візыту кітайскай дэлегацыі на кінастудыю, піша БелТА.

Аляксей адзначыў, што 20 лістапада падчас Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» Беларусь і Кітай плянуюць падпісаць пагадненьні аб намерах, а ў сьнежні — дамову аб сумеснай кінавытворчасьці.

«Сёньня мы паказваем нашым сябрам свае магчымасьці. Мы спадзяёмся наладзіць узаемадзеяньне і разьвіваць адносіны ў сфэры культуры і кіно. Дзякуючы сумеснаму фільму адносіны Беларусі і Кітая за дзьве гадзіны зможа ўбачыць увесь сьвет», — дадаў Юры Аляксей.

Тэматыку фільма кіраўнік кінастудыі пакуль не тлумачыў.

Раней Юры Аляксей агучваў пляны кінастудыі зьняць фільм пра Аляксандра Лукашэнку. Але падрабязнасьцяў праекту ніхто не расказаў.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG