Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: угодкі Слуцкага Збройнага Чыну


Падзеі 14 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

14 лістапада 1920 году пачаў працу Зьезд Случчыны. У яго складзе былі 107 дэлегатаў з навакольля Слуцку. Зьезьд абраў Раду Случчыны, у склад якой увайшлі Ўладзімер Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павал Жаўрыд і яшчэ 15 асобаў. Яе задачамі была арганізацыя грамадзянскага кіраваньня на Случчыне, а таксама арганізацыя абароны краю. Зьезд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлях, і выказаў пратэст супраць бальшавісцкай акупацыі.

Дзень у гісторыі

1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР.

1920 — пачалося Слуцкае ўзброенае паўстаньне за аднаўленьне незалежнасьці БНР.

1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя ў пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі.

У гэты дзень нарадзіліся

1757 Казімер Нестар Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.

1812Паўлюк Багрым, паэт.

Паўлюк Багрым
Паўлюк Багрым


1836Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак.

1840Клёд Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст.

1881 Аляксей Кайгародаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык.

1905 Міхась Васілёк, беларускі паэт.

Заходнебеларускія паэты падчас знаходжаньня ў нямецкім палоне. Зьлева направа: Юльян Сяргіевіч, Янка Брыль, Міхась Васілёк. 1940
Заходнебеларускія паэты падчас знаходжаньня ў нямецкім палоне. Зьлева направа: Юльян Сяргіевіч, Янка Брыль, Міхась Васілёк. 1940

1907 Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пра Малога і Карлсана.

1912Янка Золак, паэт.

1933Леанід Пракопчык, краязнаўца і пісьменьнік.

1950Уладзімер Кін-Камінскі, актор.

У памяці

1359 Рыгор Палама, праваслаўны багаслоў.

1398 Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп.

1716Готфрыд Ляйбніц, нямецкі матэматык і філёзаф.

1831Георг Гегель, нямецкі філёзаф.

Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель
Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель

1986 Мікола Ўлашчык, гісторык і археограф.

2008 Генадзь Кісялёў, гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф.

Генадзь Кісялёў
Генадзь Кісялёў

2008Аляксандар Дракахруст, паэт і перакладчык.

2011 —​ Анатоль Белы, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, навуковец, калекцыянэр, старшыня Менскага культурна-асветніцкага грамадзкага клюбу «Спадчына», стваральнік прыватнага мастацкага музэю ў горадзе Старыя Дарогі (цяпер Старадароскі мастацкі музэй).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG