Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьледчым камітэце Беларусі пасьля выбуху ў Воршы завялі справу аб парушэньні правілаў аховы працы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пацярпелі пяць чалавек, двое ў рэанімацыі, адзін зь іх у цяжкім стане.

У Сьледчым камітэце Беларусі завялі крымінальную справу па факце парушэньняў аховы працы на Аршанскім мясакансэрвавым камбінаце, дзе ў выніку выбуху пацярпелі пяць чалавек.

«Сьледчыя правялі паўторны агляд месца здарэньня, сканфіскавалі мэханізмы кантролю ціску і тэмпэратуры аварыйнага выкіду пары. Цяпер для высьвятленьня аб’ектыўнай карціны дапытваюць сьведак, вывучаюць тэхнічную дакумэнтацыю», — адзначаецца ў паведамленьні Сьледчага камітэту.

Паводле сьледчых, сярод пацярпелых 50-гадовы мужчына і чатыры жанчыны ва ўзросьце ад 31 да 55 гадоў. «Цяпер два чалавекі знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін зь іх — у цяжкім стане», — паведамілі ў Сьледчым камітэце.

Аб выбуху на Аршанскім мясакансэрвавым камбінаце стала вядома 1 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG