Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла ў сьвет апошняя песьня The Beatles, яе запісалі з дапамогай штучнага інтэлекту. Аўдыё


 The Beatles
The Beatles

Больш як праз 50 гадоў пасьля распаду гурту ўдзельнікі The Beatles выпусьцілі сваю «апошнюю песьню» пад назвай Now And Then.

Песьня зробленая на падмурку дэма-запісу Джона Ленана 1970-х гадоў. Для таго каб «выцягнуць» вакал Ленана са старой касэты, скарысталі тэхналёгію штучнага інтэлекту.

У прэс-рэлізе ўдзельнікі гурту заявілі, што выкананьне песьні было сюррэалістычным вопытам.

«Вось гэта голас Джона, крышталёва чысты, — сказаў Пол Макартні. — Гэта вельмі эмацыйна. І мы ўсе граем на ім, гэта сапраўдны запіс Beatles. У 2023 годзе працягваць працаваць над музыкай Beatles і зьбірацца выпусьціць новую песьню, пра якую публіка ня чула, — я думаю, што гэта цікава».

«Гэта было самае блізкае да таго, каб ён вярнуўся ў залю, таму для ўсіх нас гэта было вельмі эмацыйна, — дадаў Рынга Стар. — Ведаеце, быццам Джон быў там».

«Now And Then» першапачаткова была напісана Джонам Ленанам пасьля распаду «Бітлз» у 1970 годзе і на працягу многіх гадоў распаўсюджвалася як бутлег. Выбачальная песьня адрасавана старому сябру (ці каханцы). Ленан сьпявае: «Часам я сумую па табе / Час ад часу я хачу твайго вяртаньня».

Пасьля таго як у сьнежні 1980 году Ленан быў сьмяротна паранены каля свайго дома ў Нью-Ёрку, яго ўдава Ёка Она перадала песьню Полу Макартні.

Гурт раней спрабаваў запісаць Now And Then, але сэсію хутка спынілі праз дрэнную якасьць запісу. З тых часоў Пол Макартні хацеў завяршыць песьню — і прагрэс у аўдыётэхналёгіях нарэшце зрабіў гэта магчымым.

Песьня таксама ўвойдзе ў новыя рэмастэрынгаваныя вэрсіі альбомаў The Beatles Red and Blue, якія выйдуць 10 лістапада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG