Тэлеграм-каналы і чаты Андрэя Хадановіча, Мікалая Халезіна і «Радыё Рацыя» дадалі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч

Улады Беларусі працягваюць папаўняць сьпіс «экстрэмістаў» у краіне. Цяпер пад забарону трапілі каналы і чаты вядомага паэта і сузаснавальніка «Свабоднага тэатру», а таксама СМІ.

У новым абнаўленьні «сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» апынуліся новыя каналы і чаты. Сярод іх:

  • Telegram-чат «Khalezin Chat»;
  • Facebook старонка «BY ORG Альтэрнатыва»;
  • Telegram-канал і Facebook-старонка «Беларускае Радыё Рацыя», а таксама іх лягатыпы;
  • Telegram-канал «ХАДАНОВIЧ I CHADANOVIC» і ягоны лагатып, а таксама Telegram-канал «Андрэй Хадановiч».

Мікалай Халезін — сузаснавальнік беларускага «Свабоднага тэатру», рэжысэр нашумелай опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха».

Андрэй Хадановіч — вядомы беларускі паэт і перакладчык. Аўтар уласнага праекту пра літаратуру на плятформе YouTube.

Беларускае Радыё Рацыя — радыё, заснаванае ў Беластоку беларускай нацыянальнай меншасьцю. Вяшчае на беларускай мове, мае як грамадзка-палітычныя, так і забаўляльныя праграмы. На FM-хвалях радыё сягае таксама часткі тэрыторыі Беларусі і Літвы. Упершыню выйшла ў этэр 3 кастрычніка 1999 году, спыніла працу ў 2002-м, але аднавіла ў 2006-м. У лютым 2022 году Генэральная пракуратура РБ абвясьціла матэрыялы сайту радыё экстрэмісцкімі.

BY ORG «Альтэрнатыва» — грамадзкае аб’яднаньне, што існуе з 2012 году. Спэцыялізуецца на арганізацыі і правядзеньні культурна-асьветніцкіх, інфармацыйных, сацыяльных акцый і кампаній. Зарэгістравана ў адной з краін Эўрапейскага зьвязу.

​
XS
SM
MD
LG