Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні створаны альянс «Зялёная Беларусь»


Менскі краявід, фота Дзьмітрыя Важніка
Менскі краявід, фота Дзьмітрыя Важніка

У Вільні 30 кастрычніка супольнасьць беларускіх экспэртаў і актывістаў у экалёгіі абвясьціла пра заснаваньне новай грамадзка-палітычнай ініцыятывы — альянсу «Зялёная Беларусь».

Стваральнікі ініцыятывы шукаюць адказаў на надзённыя пытаньні беларускага жыцьця:

  • Як беларуская эканоміка зможа існаваць без расейскага газу?
  • На якіх тэхналёгіях будзе грунтавацца эфэктыўная сельская гаспадарка?
  • Як беларускай прамысловасьці перайсьці да кліматычнай нэўтральнасьці?
  • Чаму і як мы будзем вучыць дзяцей, каб паўстала нацыя адказных і экалягічна граматных беларусаў?

«Зялёная Беларусь» дэкляруе бачаньне таго, якой утульнай для ўсіх можа стаць Беларусь: «Чыстая вада, чыстае паветра, дасяжны і зручны экалягічны транспарт, чыстая і танная энэргія, якую можна атрымліваць заўжды, без залежнасьці ад каго б там ні было, сельская гаспадарка, якая дае здаровае харчаваньне ад мясцовых вытворцаў, жыцьцё ў згодзе з прыродай, разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў. Гучыць як мара, праўда? Гэта сапраўды мара», — кажа прадстаўніца «Зялёнай Беларусі» Ася Дарафеева.

Пераход на чыстую ўзнаўляльную энэргетыку ды ўстойлівую зялёную эканоміку, сынхранізацыя з Эўрапейскім зялёным курсам — гэта ўсё актывісты маюць на ўвазе, калі кажуць пра Зялёную Беларусь сёньня. У шырокім сэнсе «Зялёная Беларусь» — гэта мара. Але адначасова і мэта, якую можна і патрэбна паставіць, да прыкладу, на 2050 год, гэта і шлях, па якім да яе можна прыйсьці.

«І калі мы хочам, каб пасьля падзеньня дыктатуры Беларусь стала эўрапейскай, незалежнай, справядлівай, трэба абіраць Зялёны шлях і пачынаць ісьці па ім ужо зараз», — заяўляюць прадстаўнікі альянсу «Зялёная Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG