Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці за выкарыстаньне дрона без дазволу ўладаў пакаралі штрафам фатографа


Васіль Пашалюк
Васіль Пашалюк

Фатографа зь Берасьця Васіля Пашалюка, больш вядомага інтэрнэт-карыстальнікам мянушкай «Васька Пілёт», днямі аштрафавалі паводле Адміністрацыйнага кодэксу на 10 базавых велічыняў (370 рублёў), піша БАЖ.

Фатографа, які займаецца фота- і відэаздымкамі з дапамогай квадракоптара, пакаралі за выкарыстаньне дрона без папярэдняга ўзгадненьня. Як высьветлілася, з ініцыятывай завесьці на яго адміністрацыйную справу паводле ч. 2 арт. 18.35 КаАП выступіла пракуратура Берасьцейскай вобласьці.

Падставай стала тое, што Васіль Пашалюк зьмясьціў на сваім YouTube-канале некалькі ролікаў зь Берасьця, зробленых ім на заказ для адной зь дзяржаўных арганізацый. Але ў пракуратуры даведаліся, што здымкі з дрона нібыта вяліся без папярэдняга атрыманьня дазволу.

  • «Васька Пілёт» — вядомая асоба ў інтэрнэт-прасторы ня толькі сярод карыстальнікаў зь Берасьцейшчыны, але і далёка за яе межамі. Здымкі з дапамогай квадракоптара ён робіць з 2018 году, калі сябра прывёз яму аматарскі дрон з ЗША. Далей зьявілася прафэсійная тэхніка, і з тых часоў гэтымі здымкамі актыўна карыстаюцца нават дзяржаўныя СМІ.
  • Сам Васіль Пашалюк неаднаразова атрымліваў падзяку ад кіраўнікоў мясцовай выканаўчай улады. Публікацыі пра яго захапленьне і прафэсіяналізм выходзілі і ў незалежных мэдыя, і ў выданьнях кшталту «СБ. Беларусь сегодня».
  • Калі прыхільнікі творчасьці «Ваські Пілёта» даведаліся, што яго аштрафавалі, зьявіліся прапановы дапамагчы з аплатай выдаткаў. Аднак Васіль Пашалюк зрабіў гэта самастойна, адзначыўшы, што крыўдны ня сам штраф, а што пакараньне адбылося за бясплатныя здымкі для дзяржаўнай арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG