Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр архітэктар Палацу Рэспублікі і станцый мэтро «Плошча Якуба Коласа» і «Акадэмія навук» Міхаіл Пірагоў


Малюнак Міхаіла Пірагова на прапанову новага будынку на Кастрычніцкай плошчы побач з Палацам рэспублікі, спраектаваным архітэктарам
Малюнак Міхаіла Пірагова на прапанову новага будынку на Кастрычніцкай плошчы побач з Палацам рэспублікі, спраектаваным архітэктарам

Архітэктар памёр на 91-м годзе жыцьця.

Міхаіл Пірагоў нарадзіўся 25 студзеня 1933 году ў Краснаярскім краі РСФСР (цяпер Расея). У 1957 годзе скончыў архітэктурны факультэт Навасібірскага Інстытуту сыстэм інфарматыкі.

З 1957 па 1975 гады працаваў у Новасібірску. У 1975 годзе атрымаў запрашэньне ў Менск, дзе працаваў на пасадзе галоўнага архітэктара інстытуту Белдзяржпраект, галоўнага архітэктара майстэрні, галоўнага архітэктара праектаў да 2001 году, піша «Саюз архітэктараў Беларусі».

Міхаіл Пірагоў пайшоў з жыцьця 18 кастрычніка, але журналісты заўважылі навіну толькі цяпер.

Пірагоў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1984 г.).

Асноўныя аб’екты менскага пэрыяду творчасьці (у суаўтарстве): Тэатар драмы і камэдыі ў Бабруйску; станцыі першай чаргі Менскага мэтрапалітэну «Акадэмія навук», «Плошча Якуба Коласа»; прафілякторый на 100 месцаў у Валожынскім раёне; Палац Рэспублікі ў Менску (кіраўнік аўтарскага калектыву).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG