Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна «Чорнай ночы»


Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах, 29 кастрычніка 2020
Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах, 29 кастрычніка 2020

Падзеі 29 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

За ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

Гэты дзень у гісторыі

1989 — на Дзяды адбылося шэсьце ў Курапаты, мітынг-рэквіем і ўсталяваньне Крыжа Пакуты, які быў асьвячоны прадстаўнікамі чатырох хрысьціянскіх цэркваў. З таго моманту пачалася народная мэмарыялізацыя Курапатаў.

Дзяды, 29 кастрычніка 1989 году. Сярод тых, хто нясе Крыж Пакуты ў Курапаты, — Анатоль Трыпуцін, Андрэй Рамашэўскі, Валер Шчукін, Канстанцін Балашоў, Юры Юхновіч. Фота Ўладзімера Сапагова.
Дзяды, 29 кастрычніка 1989 году. Сярод тых, хто нясе Крыж Пакуты ў Курапаты, — Анатоль Трыпуцін, Андрэй Рамашэўскі, Валер Шчукін, Канстанцін Балашоў, Юры Юхновіч. Фота Ўладзімера Сапагова.

1992 — Вярхоўны Савет адхіліў ініцыятыву БНФ аб правядзеньні рэфэрэндуму аб датэрміновых парлямэнцкіх выбарах паводле новага дэмакратычнага закону. За рэфэрэндум выказаліся больш як 384 000 грамадзян Беларусі (пры патрэбных 350 тысячах).

У гэты дзень нарадзіліся

1451 Хрыстафор Калюмб, славуты мараход, які кіраваў гішпанскай экспэдыцыяй у Індыю, у выніку якой была адкрытая Амэрыка.

Хрыстафор Калюмб
Хрыстафор Калюмб

1938 Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнаўца, фальклярыст, бібліёграф, перакладчык.

У памяці

1861 Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф, пісьменьнік, публіцыст і тэатральны крытык.

1937 Алесь Дудар (ад нараджэньня Дайлідовіч), паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Алесь Дудар
Алесь Дудар

1937 Міхась Зарэцкі (ад нараджэньня Касянкоў), пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі

1937 Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Мойшэ Кульбак
Мойшэ Кульбак

1937 Валеры Маракоў, паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Валеры Маракоў
Валеры Маракоў

1937 Міхась Чарот, паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадзкі дзеяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Міхась Чарот
Міхась Чарот

2006Мікола Канаш, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG