Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Савету бясьпекі Беларусі бачыць падставы разабрацца з транзытнай забаронай Літвы «сілай зброі»


Павал Муравейка.
Павал Муравейка.

«Літва фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу. Паводле ўсіх норм міжнароднага права такі крок адносіцца да эканамічнай агрэсіі», — заявіў першы намесьнік дзяржсакратара Савета бясьпекі Беларусі Павал Муравейка на арганізаваным Менгарвыканкамам ідэалягічным сэмінары.

Вытрымкі выступу чыноўніка апублікаваныя ў спэцыяльным выпуску выданьня «Вечерний Минск» за 24 кастрычніка.

«З пункту гледжаньня банальнай лёгікі мы маем усе падставы, каб прасекчы жыцьцёва важны для нас калідор сілай зброі. І ў іншых бы ўмовах нас бы ніхто ў сьвеце не асудзіў, адважуся меркаваць. Але не ў цяперашніх, калі на краіну чыніцца беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду», — сказаў ён.

Сярод іншага Муравейка згадаў чэрвеньскую рэзалюцыю Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Яна рэкамэндуе краінам — членам МАП перагледзець стасункі з Беларусьсю праз невыкананьне Менскам абавязацельстваў паводле канвэнцый 87 і 98 — аб свабодзе асацыяцыі і аб праве на арганізацыю і на вядзеньне калектыўных перагавораў адпаведна. На думку чыноўніка, прыняцьцем гэтага дакумэнта арганізацыя «блякавала разьвіцьцё эканомікі» Беларусі, «парушыўшы прынцып мірнага суіснаваньня».

  • Генэрал-маёр Павал Муравейка скончыў з залатым мэдалём Акадэмію Геншабу Расеі.

Санкцыі краін Захаду «і іх саюзьнікаў» у дачыненьні да Беларусі прадстаўнік Савета бясьпекі назваў праявай «звычайнай нядобрасумленнай канкурэнцыі», захопам «заваяванага месца на сусьветных рынках» і жаданьнем даць «прэфэрэнцыі сваім вытворцам».

Беларуская эканоміка, сьцьвярджае ён, «даказала сваю ўстойлівасьць» у гэтых умовах. Разам з тым Муравейка прызнаў, што «санкцыйная палітыка зрабіла нэгатыўны ўплыў на функцыянаваньне пэўных фінансавых сыстэм», напрыклад, абцяжарыла «правядзеньне транзакцый у далярах ЗША і эўра».

  • На пачатку 2022 года Літоўская чыгунка на рашэньне ўрада краіны скасавала дамову з «Беларуськаліем», які трапіў пад санкцыі, на транзыт мінэральных угнаеньняў, паколькі Вільня палічыла яе не адпаведнай нацыянальным інтарэсам.
  • У чэрвені таго ж года Літва праз санкцыі ЭЗ забараніла транзыт большасьці тавараў у Калінінградзкую вобласьць Расеі, які ішоў з асноўнай часткі РФ праз Беларусь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG