Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская адрэагавала на апошнія заявы Лукашэнкі і заклікала Эўропу «не ісьці на ўгоды з дыктатарам»


Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская заклікала Эўропу «цьвёрда стаяць разам у падтрымцы дэмакратычнай Беларусі і Ўкраіны».

«Рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі шукае любую слабасьць у нашым адзінстве, але ня можа быць ніякіх угодаў з дыктатарам, які мае дачыненьне да ваенных злачынстваў, выкраданьня ўкраінскіх дзяцей і тэрору супраць уласнага народа», — напісала Ціханоўская на сваёй старонцы ў X.

Заклік Ціханоўскай зьявіўся на фоне апошніх заяваў Лукашэнкі на адрас краін Эўразьвязу.

  • 26 кастрычніка Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыі з Днём прыняцьця закона аб пастаянным нэўтралітэце, заявіўшы пра ўстойлівую супрацу аўстрыйцаў і беларусаў, «нягледзячы на актыўныя спробы звонку пабудаваць бар’еры і сьцены». «Упэўнены, што няпростыя часы мінуць і мы з патроенай сілай адновім узаемадзеяньне і прымножым на карысьць абедьзвюх краін і эўрапейскага кантынэнту ўсе дасягненьні, напрацаваныя і назапашаныя за апошнія дзесяцігодзьдзі», — адзначыў ён у пасланьні.
  • У той жа дзень на сустрэчы зь міністрам замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэрам Сіяртам у Менску Лукашэнка чарговы раз назваў сябе «зацятым прыхільнікам» захаваньня Эўразьвязу. Паводле яго, Эўразьвяз «разам з ЗША, Кітаем, Расеяй, у нейкай ступені Індыяй зьяўляюцца моцнымі апірышчамі існаваньня нашай плянэты».
  • Падчас наведваньня Менскага раёну 27 кастрычніка Лукашэнка пахваліў палякаў за галасаваньне на нядаўніх выбарах, вынікі якіх, верагодна, дазволяць апазыцыі сфармаваць парлямэнцкую большасьць і ўзначаліць урад. Акрамя таго, ён заявіў, што Беларусь «настроеная на мір з усімі суседзямі і іншымі краінамі і не жадае ваяваць».
  • Віншуючы чэхаў з Днём дзяржаўнасьці 28 кастрычніка, Лукашэнка выказаў меркаваньне, што ў Менск і Прага сёньня маюць магчымасьці для «аднаўленьня канструктыўнай супрацы ў гандлёвай і гуманітарнай сфэрах». «Беларускі бок да гэтага гатовы», — адзначыў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG