Паводле Конрада Швэда, сёньня Расея — асноўная транзытная краіна для мігрантаў, якія накіроўваюцца празь Беларусь у Польшчу.
Прадстаўнік штабу Памежнай аховы Польшчы падкрэсьліў, што апошнім часам сярод нерэгулярных мігрантаў больш грамадзян Індыі і Пакістану. Раней пераважалі іншаземцы з краін Блізкага Усходу і Афрыкі.
Па словах Швэда, агулам памежнікі сёлета затрымалі прадстаўнікоў 50 краін.
- 27 кастрычніка Памежная служба Польшчы паведаміла, што напярэдадні мяжу нелегальна спрабавалі перасекчы 72 мігранты. 11 іншаземцаў вярнулі на беларускую тэрыторыю пад наглядам польскага патруля.