Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША адхіліў ідэю адзінага пакету дапамогі для Ізраілю і Ўкраіны


Майк Джонсан
Майк Джонсан

Новы сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Майк Джонсан заявіў, што пытаньні фінансаваньня падтрымкі Ўкраіны і Ізраіля павінны вырашацца асобна, выказаўшы здагадку, што ён не падтрымае прапанаваны прэзыдэнтам Джо Байдэнам пакет дапамогі ў памеры 106 мільярдаў даляраў для абедзьвюх краін.

Выступаючы ў эфіры Fox News, Майк Джонсан выказаў занепакоенасьць наконт фінансаваньня Ўкраіны ў цэлым, адзначыўшы, што любыя грошы для Ізраілю павінны быць прафінансаваныя за кошт скарачэньня выдаткаў у іншых сфэрах, піша «Голас Амэрыкі».

Джонсан сустрэўся з Байдэнам у 26 кастрычніка і перадаў супрацоўнікам Белага дома, што «наш кансэнсус сярод рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў заключаецца ў тым, што нам трэба разьдзяліць гэтыя пытаньні».

Байдэн хоча, каб Кангрэс прадаставіў дадатковае фінансаваньне ў памеры 106 мільярдаў даляраў, пры гэтым асноўная частка грошай пойдзе на ўмацаваньне абароны Ўкраіны, а астатняя частка будзе падзелена паміж Ізраілем, Інда-Ціхаакіянскім рэгіёнам і памежнай службай.

Джонсан сказаў аб фінансаваньні Ўкраіны: «Мы хочам ведаць, што гэта за мэта, якая канчатковая мэта ва Украіне. Белы дом гэтага не паведаміў».

Байдэн робіць стаўку на тое, што ўключэньне грошай для Ізраілю і вырашэньне пытаньняў нелегальнай міграцыі дапаможа пераканаць рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў накіраваць дадатковыя грошы на Ўкраіну для падтрымкі гэтай меры.

«Ізраіль — гэта асобнае пытаньне, мы зьбіраемся вылучыць асобную меру фінансаваньня Ізраіля ў памеры больш за 14 мільярдаў даляраў», — сказаў Джонсан у інтэрвію. Ён сказаў, што рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў будуць шукаць іншыя вобласьці для скарачэньня бюджэту, каб ажыцьцяўляць фінансаваньне Ізраілю.

Пакет уключае ў сябе $14,3 млрд для Ізраіля для фінансаваньня падтрымкі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны і іншых ініцыятыў, а таксама $61 млрд для Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG