Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскай вобласьці на 833 аб’ектах паставяць камэры відэаназіраньня — ад заправак да паркаў

У Менскай вобласьці зацьвердзілі пералік абʼектаў, якія павінны быць абавязкова абсталяваныя «сыстэмай відэаназіраньня за станам грамадзкай бясьпекі». Адпаведны дакумэнт апублікаваны 26 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Як паведамляе «Зеркало», у сьпісе 833 абʼекты. Кожны зь іх павінен быць абсталяваны сыстэмай відэаназіраньня — у абавязковым парадку.

У сьпісе аўтазаправачныя станцыі, школы, паліклінікі, крамы, кавярні, гандлёвыя кропкі, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы і паркі.

Раней у Менску пашырылі пералік абʼектаў, якія падлягаюць абавязковаму абсталяваньню сыстэмамі відэаназіраньня. А ў ліпені 2023 года сілавікі паведамлялі, што колькасьць камэраў у Менску плянуецца павялічыць у тры разы.

XS
SM
MD
LG