Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьню Дзянісу Хахлову, якога выдварылі з Расеі ў Беларусь, прысудзілі 1,5 года калёніі


Дзяніс Хахлоў, архіўнае фота
Дзяніс Хахлоў, архіўнае фота

Дзяніс Хахлоў родам з Круглага Магілёўскай вобласбці, ён айчым асуджанага за ўдзел у пратэстах Уладзіслава Лагуценкі.

Палітвязень Дзяніс Хахлоў жыў у Расеі з лютага 2023 года, туды ён зьехаў ад перасьледу ў Беларусі, паведамляюць праваабаронцы. З Расеі мужчына зьбіраўся ехаць у Грузію, але 11 чэрвеня яго затрымалі ў Кабардзіна-Балкарыі праз тое, што знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку на запыт Беларусі.

На час праверкі Дзяніса зьмясьцілі ў ІЧУ, але пракуратура прыйшла да высновы, што ягоныя дзеяньні ня лічыцца злачынствам на тэрыторыі Расеі.

Аднак Хахлова ня вызвалілі і склалі адміністрацыйны пратакол за перавышэньне тэрміну знаходжаньня ў Расеі без рэгістрацыі. Суд прызначыў яму адміністрацыйнае выдварэньне ў Беларусь.

26 кастрычніка ў Шклове Дзяніса пачалі судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК). Справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Тараканаў, паведамляе «Вясна». У выніку ён пастанавіў прысудзіць Хахлову 1,5 года калёніі. Пра гэта «Медиазоне» расказала крыніца, знаёмая з сытуацыяй.

  • Дзяніс Хахлоў — айчым ужо асуджанага за ўдзел у пратэстах на 2 гады «хатняй хіміі» Ўладзіслава Лагуценкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG