Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскім гарвыканкаме адказалі, калі Чырвоны касьцёл адкрыюць для вернікаў


Чырвоны касьцёл у Менску, Беларусь. Архіўнае фота
Чырвоны касьцёл у Менску, Беларусь. Архіўнае фота

Намесьнік старшыні Менгарвыканкама Арцём Цуран заявіў, што працы ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску на плошчы Незалежнасьці пачнуцца ў наступным годзе.

Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», прадстаўнік каталіцкай парафіі спытаў у Арцёма Цурана, калі касьцёл будзе адкрыты для вернікаў.

«Рэканструкцыя храма вядзецца па пляне, працы не спыняліся ні на адзін дзень, гэта можа пацьвердзіць прысутны тут дырэктар КУП „Менская спадчына“. Падрыхтаваная праектная дакумэнтацыя, і ў першым квартале 2024 году павінны пачацца работы ў будынку. Пасьля іх завяршэньня будзе прынятае рашэньне аб аднаўленьні дзейнасьці касьцёла», — адказаў чыноўнік.

  • Летась, у ноч на 26 верасьня 2022-га, у адным з сымбаляў сучаснага Менску, касьцёле Св. Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) зь нявысьветленай прычыны здарыўся пажар, які паслужыў фармальнай нагодай, каб закрыць сьвятыню для вернікаў.
  • У выніку ўзгараньня была пашкоджана маёмасьць на плошчы каля 20 кв. м, людзі не пацярпелі. Улады забаранілі выкарыстоўваць будынак да аднаўленьня пашкоджаных пажарам камунікацый і «атрыманьня вынікаў інструмэнтальных дасьледаваньняў будаўнічых канструкцый».
  • 6 кастрычніка таго ж году менскія ўлады скасавалі дамову з парафіяй аб бязвыплатным карыстаньні будынкам касьцёла. 14 кастрычніка стала вядома, што грамадзе забаронена праводзіць набажэнствы ў плябаніі (доме сьвятара), а 9 лістапада — у асобных памяшканьнях і дворыку касьцёла.
  • У сярэдзіне лютага 2023 году вернікам і сьвятарам удалося агледзець Чырвоны касьцёл знутры. Пазьней прадстаўнікі касьцельнага камітэту заявілі, што ў залі для набажэнстваў ня выяўлена «сьлядоў узгараньня, сажы і іншых бачных пашкоджаньняў».
  • 24 верасьня касьцельны камітэт паведаміў на парафіяльным сайце, што зь мінулай восені ён разам зь вернікамі зьвяртаўся «ў розныя дзяржаўныя ўстановы з просьбай як мага хутчэй адкрыць сьвятыню для малітвы і шанаваньня Пана», але «вычарпальны, станоўчы» адказ так і ня быў атрыманы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG