«Vova Televerdok стварае геамэтрычныя кампазыцыі, выкарыстоўваючы чыстыя колеры, імкнучыся да ўнівэрсальнай гармоніі», — паведамляла анатацыя выставы.
Арганізатары разьвесілі работы мастака, аднак пазьней зьявілася інфармацыя, што выставу загадалі закрыць.
Па ўсёй верагоднасьці, творца, які выкарыстоўвае псэўданім Vova Televerdok, знаходзіцца ў «чорных сьпісах», адпаведна, мае забарону выстаўляцца ў публічных прасторах краіны.