Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч намякнуў, што эўрапейцам будуць спрошчана выдаваць беларускія пашпарты


Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1», што ідзе праца над тым, каб грамадзяне Эўразьвязу маглі прасьцей атрымліваць беларускія пашпарты.

Падчас прапагандысцкай праграмы «Клюб рэдактараў» у чарговы раз прагучала ідэя ініцыяваць «Карту беларуса» для грамадзян Польшчы беларускага паходжаньня. Міністар інфармацыі Ўладзімер Пярцоў згадаў, што Беларусь увяла бязьвізавы рэжым для палякаў і не адрозьнівае іх паводле паходжаньня. На гэта адрэагаваў Гайдукевіч.

«Мы ў парлямэнце працуем і праца ўжо кіпіць. Усе нармальныя эўрапейцы, хто хоча атрымаць беларускае грамадзянства... Паверце, праблемаў ня будзе. Натуральна, з праверкай, каб да нас ня трапілі тыя...», — сказаў Гайдукевіч.

На дадзены момант атрымаць беларускае грамадзянства ў тэрмін ад 2 месяцаў да 10 гадоў можна па праве нараджэньня, на падставе этнічнай прыналежнасьці праз працу, вучобу, бізнэс, інвэстыцыйную дзейнасьць, бежанства і па праграме ўзьяднаньня сям’і. Умовай для атрыманьня грамадзянства зьяўляецца сталае пражываньне ў Беларусі на працягу сямі гадоў бесьперапынна. Але тэрмін пражываньня можа быць скарочаны альбо не прымяняцца зусім.

Згодна зь індэксам пашпарту ( (Henley Passport Index), бязь візы грамадзяне Беларусі могуць наведаць толькі 44 краіны сьвету. Па мабільнасьці пашпарты грамадзян Беларусь параўнальныя зь мізэрнай Науру. Для параўнаньня: грамадзяне Польшчы і Літвы могуць бязь візы наведаць па 124 краіны сьвету. Амаль столькі ж краін адкрыты для грамадзян Рэспублікі Латвія — 123.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG