Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы за шпіянаж судзяць двух беларусаў — музыку і адстаўнога вайскоўца


Машыны польскай паліцыі. Ілюстрацыйнае фота
Машыны польскай паліцыі. Ілюстрацыйнае фота

Падсудных беларусаў абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць беларускай вайсковай выведкі, паведамляе сайт Wpoznaniu.

Судовы працэс над двума грамадзянамі Беларусі пачаўся 19 кастрычніка ў раённым судзе Познані. Іх абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць беларускай вайсковай выведкі.

Падсудным — 56-гадоваму Дзьмітрыю М. і 50-гадоваму Андрэю Р. — пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Сьледзтва прыйшло да высновы, што яны прыехалі ў Польшчу і ўладкаваліся на працу кіроўцамі, каб выконваць сваю сапраўдную функцыю — шпіянаж на карысьць спэцслужбаў Беларусі. Абодва ня маюць сталага месца жыхарства ў Польшчы і не судзімыя.

Дзьмітры па прафэсіі музыка, бацька дарослага дзіцяці. У Польшчу ён прыехаў, паводле яго слоў, працаваць кіроўцам у адной з кампаній у Каморніках. Як ён сьцьвярджаў, ён меў быць кіроўцам, які езьдзіў бы па ўсёй Эўропе.

Андрэй — бацька дваіх непаўналетніх дзяцей. Па прафэсіі вайсковец у адстаўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG