Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі абмежаваньне на выкарыстаньне сямейнага капіталу шматдзетнымі сем'ямі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Студэнты ў аўдыторыі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Студэнты ў аўдыторыі

Новая пастанова Міністэрства адукацыі Беларусі № 311 ад 17 кастрычніка, якая зьяўляецца дадаткам да пастановы ведамства № 13, зьмяняе ўмовы выкарыстаньня сямейнага капіталу на атрыманьне адукацыі, заўважыла «Настоящее время. Беларусь».

Сямейны капітал прызначаецца сем’ям пры нараджэньні (усынаўленьні, удачарэньні) трэцяга і наступных дзяцей. Сама праграма зьявілася ў Беларусі ў 2015 годзе, а ў 2020 годзе ўлады дазволілі датэрмінова выкарыстоўваць атрыманыя сродкі.

Дасюль, паводле закону, беларусы маглі выкарыстоўваць сямейны капітал у поўным аб’ёме або часткова на аплату адукацыі аднаго з чальцоў сям’і. Для гэтага неабходна было зьвярнуцца з адпаведнай заявай у «Беларусбанк».

У новую пастанову ўнесьлі папраўку, згодна зь якой «памер сродкаў сямейнага капіталу, якія штогод выкарыстоўваюцца, ня можа перавышаць кошту навучаньня за бягучы і (або) папярэдні навучальны год, у тым ліку для пагашэньня наяўнай запазычанасьці за навучаньне». То бок, калі раней на навучаньне можна было зьняць з дэпазытнага рахунку любую суму, дык цяпер колькасьць грошай будзе строга рэгляментаваная коштам навучаньня або запазычанасьцю — больш за прапісаную суму зьняць не атрымаецца.

На 1 кастрычніка 2023 году сродкамі сямейнага капіталу на навучаньне ў Беларусі скарысталіся 5949 сем’яў, а колькасьць адкрытых дэпазытных рахункаў «Сямейны капітал» у краіне перавышае 131 тысячу.

Найбольш часта заявы аб датэрміновым выкарыстаньні сямейнага капіталу былі накіраваныя на:

  • паляпшэньне жыльлёвых умоваў (больш за 62 тысячы заяваў);
  • атрыманьне мэдпаслуг (больш за 63 тысячы заяваў);
  • набыцьцё тавараў для інвалідаў (5 заяваў).

1 студзеня 2023 года памер сямейнага капіталу павялічыўся на 15,2% — да 29 950 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG